mialguj @ :
Свята Каляды -- на сучасныя лады

Як хораша, што дзяржаўны статус Калядаў дазваляе беларусам сустракаць Божае нараджэнне ці то са святочнай куццёй за сталом, ці то на імшы ў хрысціянскіх каталіцкіх і пратэстанцкіх бажніцах, ці то ў хаўрусе вясёлых калядоўшыкаў. І хоць да экуміністычнай ідыліі ў краіне яшчэ далёка (маўляў, то “польскія” Каляды, а мы будзем сустракаць нашы -- “рускія”!), свята дае нам магчымасць паразважаць перад каляднымі свечкамі пра цуд з’яўлення на свет Божы нашага Збаўцы...
Сярод тых, хто святкуе Каляды традыцыйным чынам вылучаецца і асяродак тых людзей, у асноўным маладога веку, якія імкнуцца да новых калядных уражанняў, да новага асэнсавання старажытнага свята. Гэтыя людзі прапанавалі мінскім слухачам святочную музычную дзею пад назвай “Калядны Фэст”, які на мінулым тыдні сабраў сваіх прыхільнікаў у сталічным клубе “Рэактар”. Як падкрэсліў вядучы і ініцыятар фэсту, лідэр гурта “Стары Ольса” Зміцер Сасноўскі, новая форма святкавання Каляд не адмяняе сэнсу старажытнага свята, а толькі дапамагае яму набыць сучаснае адценне, пашырае зацікаўленасць яго гісторыяй і семантыкай у маладзёжным асяроддзі.
( Тэкст і фотарэпартаж тут.. )